BE RU EN

Заява расейскага амбасадара палохае беларускіх чыноўнікаў

  • 10.06.2008, 13:32

Кошт на газ для Беларусі нават пасля пераходу на сярэднееўрапейскі кошт будзе на 30 адсоткаў ніжэйшы, чым для краін-суседзяў, заявіў сёння віцэ-прэм'ер урада Беларусі Андрэй Кабякоў.

Як паведамляе Інтэрфакс, выступаючы ў «парламенце» А.Кабякоў, выказаў здагадку, што "Расея, мабыць, даб'ецца права захаваць экспартныя мыты на газ пры ўступе ў СГА. Ужыванне жа экспартных мыт ва ўзаемным гандлі для краін-сябраў Мытнага саюза забароненае, гэта значыць газ будзе для Беларусі (у рамках Мытнага саюза Беларусі, Расеі і Казахстана) як мінімум на 30% таннейшы, чым для краін-суседзяў".

Нагадаем, учора амбасадар Расеі ў РБ А.Сурыкаў заявіў, што кошт на газ для Беларусі ў 2009 годзе складзе прыблізна 200 даляраў за тысячу кубаметраў, а да 2011 года паднімецца да 400 даляраў за тысячу кубаметраў. Пры гэтым каментуючы факт, што ў праекце беларускага бюджэту на 2009 год закладзены кошт газу ў 140 даляраў, А.Сурыкаў з'едліва сказаў: "Гэта воля любой дзяржавы. Можна закласці і менш".

Апошнія навіны