BE RU EN

Турпуцёўкі для беларусаў у наступным годзе стануць даражэй?

  • 25.06.2008, 8:42

Урад вырашыў спрасціць падаткаабкладанне для турфірмаў. З інфармацыі "Інтэрфакса", ад 1 студзеня 2009 года замест падаходнага падатку, падатку на прыбытак, мясцовых збораў і іншых адлічэнняў кампаніі будуць плаціць гэтак званы адзіны падатак. Новы падатак ляжа на спажыўца.

Мяркуецца, што суму плацяжу звяжуць з ваўчарамі. Напрыклад, за ваўчар на выправу турыста ў трохдзённую паездку, у казну трэба будзе заплаціць 5 еўра. А калі паездка будзе цягнуцца больш за тры дні, бюджэт атрымае ўжо 15 еўра за аднаго турыста.

- Калі мы будзем плаціць падатак з рэальна прададзеных ваўчараў, то гэта спросціць нашу працу, - паведаміў "КП в Беларуси" супрацоўнік адной з кампаніяў. - Галоўнае, каб стаўкі падатку былі абгрунтаванымі і ўздымнымі.

У сваю чаргу дырэктар рэспубліканскага саюза турыстычных арганізацый Валянцін Цэхмейстар лічыць, што новы падатак ляжа на спажыўца.

- Вядома, фіксаваны падатак гучыць вельмі прывабна. Але з гэтага паездкі не стануць таннейшымі, - перакананы адмысловец. - А ўсё таму, што падатак будуць плаціць і тураператары (яны прадаюць пуцёўкі гуртом) і турагенты (прадаюць пуцёўкі канчатковаму спажыўцу). Атрымліваецца падвойнае падаткаабкладанне.

На пытанне, ці стануць беларусы плаціць за пуцёўкі даражэй, галоўная бухгалтарка адной са сталічных турфірмаў адказала:

- Вось простая схема: ёсць тураператар, які займаецца арганізацыяй выезду ў Турцыю. Дапусцім, ён заплаціць з кожнага ваўчара па 10 даляраў. Потым гэтыя ваўчары прадасць турагент і таксама заплаціць па 10 даляраў з кожнага ваўчара. Вось гэтыя 20 даляраў перакладуць на спажыўца, таму што ніводная турфірма не будзе плаціць гэты падатак са свайго прыбытку.

Ёсць і яшчэ адзін нюанс: дзеці да двух гадоў цяпер адпачываюць бясплатна, а дзеці да 12 гадоў едуць за паўкошты, але ваўчары афармляюцца і на тых, і на другіх. Значыць, і падатак давядзецца плаціць.

Апошнія навіны