BE RU EN

Улады не гатовыя да кошту на расейскі газ у 200 даляраў

  • 26.06.2008, 14:16

Кошт на газ для Беларусі вышэй за $140 за 1 тыс. куб. м адаб'ецца на макраэканамічных паказчыках краіны, заявіў на прэс- канферэнцыі ў Менску міністр эканомікі Беларусі Мікалай Зайчанка.

Як паведамляе «Інтэрфакс», міністр пацвердзіў, што праект прагнозу росту эканомікі на наступны год з ростам ВУП на 10-12% разлічаны, зыходзячы з кошту на газ $140 за 1 тыс. куб. м. "Мы зыходзім з гэтага кошту, паколькі ён прагназаваўся на 2009 год пры падпісанні кантракту "Белтрансгаза" і "Газпрама" (у канцы снежня 2006 гады - "ІФ")", - сказаў міністр. Дадзены кошт быў сфармаваны, зыходзячы з умоваў і прагнозаў, зробленых напярэдадні падпісання кантракту, дадаў М.Зайчанка. "Які кошт будзе на самой справе, невядома, цяпер працягваецца перагаворны працэс", - сказаў міністр.

Пры гэтым М.Зайчанка адмовіўся каментаваць заяву амбасадара Расеі ў Беларусі Аляксандра Сурыкава аб тым, што кошт на газ для Беларусі з 2009 года можа перавысіць $200 за 1 тыс. куб. м.

Апошнія навіны