BE RU EN

Арыштаваны актывіст кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель

  • 27.06.2008, 19:20

У цэнтры Менска супрацоўнікамі АМАПу арыштаваны актывіст грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Яўген Афнагель.

Нагадаем, што раней Яўген Афнагель быў завочна асуджаны судом Першамайскага раёна да 7 сутак арышту. Арышт апазіцыянер будзе адбываць у спецпрыёмніку-размеркавальніку на вуліцы Акрэсціна ў Менску.

Больш за 100 актывістаў грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" прыйшлі 1 мая да Нацыянальнай бібліятэкі і ўзнялі на афіцыйным мітынгу дзесяткі еўрапейскіх сцягоў. 1 мая афіцыйна святкуецца ў Беларусі як Дзень Працы. Да таго ж, дата мае вялікае значэнне, як для Еўропы, так і для Беларусі: чатыры гады таму ў Еўразвяз увайшлі 10 новых дзяржаваў і межы ЕЗ пашырыліся да нашай краіны.

Як толькі на месцы афіцыйных святкаванняў сярод чырвона-зялёных сцягоў з'явіліся сцягі Еўразвяза, да апазіцыянераў падбеглі супрацоўнікі АМАПу. Амапаўцы выхоплівалі сцягі Еўразвяза ў актывістаў, ламалі іх, адымалі.

Усяго ў часе афіцыйнага мітынгу было затрымана пад 30 чалавек. Раней за гэтую самую акцыю адбыў 15 сутак арышту адзін з лідэраў "Еўрапейскай Беларусі" Мікалай Статкевіч.

Такія ж завочныя прысуды за ўдзел у афіцыйным першамайскім мітынгу былі вынесены актывісту "Еўрапейскай Беларусі" Паўлу Юхневічу і лідэрам "Маладога Фронту" Змітру Дашкевічу і Артуру Фінькевічу. Паводле Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, рашэнне суду Першамайскага раёна супярэчыць закону і не з'яўляецца правамоцным.

Апошнія навіны