BE RU EN

Беларускі памежнік патануў у Аўгустоўскім канале

  • 9.06.2008, 11:14

Польскія памежнікі ў пятніцу знайшлі ў Белым возеры Аўгустоўскага канала труп мужчыны.

Па інфармацыі агенцтва РАР, тапелец быў беларускім памежнікам.

Як паведаміў прадстаўнік памежнай службы Падляшскага ваяводства Юзаф Пучынскі, беларуса шукалі ў пятніцу з самой раніцы, і недзе а 15 гадзіне ў Белым возеры ў некалькіх метрах ад берага быў знойдзены яго труп. Мяркуецца, беларускі памежнік патануў у чацвер увечары ў часе купання ў возеры.

У мінулы чацвер па Аўгустоўскім канале меўся пачацца заплыў да Нёмн, з удзелам 120 чалавек, у тым ліку беларускіх і польскіх памежнікаў. Чацвер быў арганізацыйна-даведным днём для ўдзельнікаў заплыву. З прычыны знікнення аднаго з удзельнікаў з беларускага боку, заплыў быў адкладзены.

Характэрна, што афіцыйныя беларускія СМІ нічога не паведамілі пра смерць беларускага памежніка.

Апошнія навіны