BE RU EN

Дэпутаты Еўрапарламента прыедуць у Беларусь падтрымаць апазіцыю

  • 16.07.2008, 15:15

Дэпутаты Еўрапарламента прынялі запрашэнне прадстаўнікоў беларускіх сацыял-дэмакратычных партый наведаць Беларусь у рамках "выбарчай кампаніі".

15 ліпеня сацыялістычная фракцыя арганізавала ў Еўрапарламенце дыскусію па маючых адбыцца парламенцкіх выбарах у Беларусі, у якой прынялі ўдзел дэпутаты з розных фракцый. Беларускі бок прадстаўляў лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Станіслаў Шушкевіч, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалай Статкевіч і Вольга Казуліна, дачка старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандра Казуліна.

Як адзначылі ў прэс-службе сацыялістычнай фракцыі, еўрадэпутаты лічаць важным распачаць спробу прыехаць у Беларусь на «выбары», каб "прадэманстраваць сваю падтрымку мэтам дэмакратычнай апазіцыі".

Раней у інтэрв'ю БелаПАН часовы павераны ў справах Еўракамісіі Жан-Эрык Хольцапфель заявіў, што афіцыйна Еўрапарламент не праводзіць назіранні за выбарамі, асобныя еўрадэпутаты могуць назіраць за выбарчай кампаніяй у якой-небудзь краіне па ўласнай ініцыятыве.

Апошнія навіны