BE RU EN

На волю выйшаў Міраслаў Лазоўскі, але на допыт вызвалі Ніну Шыдлоўскую

  • 18.07.2008, 15:19

Дэмакратычнага актывіста Міраслава Лазоўскага затрымалі 7 ліпеня. На яго кватэры зрабілі ператрус, пасьля чаго ён трапіў у сьледчы ізалятар.

Сёньня Лазоўскага адвезьлі ў Сьледчае ўпраўленьне папярэдняга расьсьледаваньня, што на вуліцы Сапёраў. Міраслава дапыталі, і ён паведаміў “Радыё Свабода”, што на яго думку, яго больш ня будуць выклікаць па гэтай справе. Лазоўскі сказаў, што ўмовы ўтрыманьня былі больш-менш прымальнымі. Сваё затрыманьне ён зьвязвае з тым, што сьледчыя кіраваліся ягонай папярэдняй палітычнай дзейнасьцю – сяброўствам у незарэгістраванай арганізацыі “Белы легіён”.

Як толькі Міраслаў выйшаў на волю, на допыт выклікалі ягоную жонку Ніну Шыдлоўскую, якая з’яўляецца намесьніцай старшыні Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”.

Апошнія навіны