Чавес прыязджае ў Менск ужо на гэтым тыдні
- 21.07.2008, 10:13
Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес наведае Менск на гэтым тыдні, паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у амбасадзе Венесуэлы ў Беларусі.
"Візіт прэзідэнта Венесуэлы запланаваны на гэты тыдзень. Дакладная дата пакуль не называецца", заявілі ў дыпмісіі.
У.Чавес ужо двойчы быў у Беларусі, апошні раз - улетку 2007 года. Аляксандр Лукашэнка наведваў Венесуэлу з афіцыйным візітам у снежні мінулага года.