BE RU EN

Шэйман не сустрэне Чавеса ў менскім аэрапарту (Відэа)

  • 21.07.2008, 12:36

Сёння прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес наведае Расею ў межах свайго турнэ па шэрагу лацінаамерыканскіх і еўрапейскіх краін. У пятніцу Чавес наведаў Балівію, у суботу – Нікарагуа. Амбасада Венесуэлы ў Менску абяцае, што беларускі сябар Уга зазірне і ў Менск, аднак дакладную дату візіту не называе.

Чавес ужо двойчы бываў ў Беларусі, і абодва разы ягоныя візіты супадалі з наведваннем Расеі. Аднак, гэтым разам, як паведамляюць расейскія СМІ, Беларусь не значыцца ў спісе краін, якія плануе наведаць венесуэльскі прэзідэнт. Акрамя Расеі, дзе ён мае намер абгаварыць з расейскім кіраўніцтвам пытанні палітычнага, эканамічнага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, Чавес таксама наведае Іспанію і Партугалію.

http://www.ntv.ru/news/videoRub.swf?link=http://news.ntv.ru/v136526/&num=1

Але нельга выключаць, што ў аўторак (у сераду А.Лукашэнка будзе заняты), 22 ліпеня, Чавес можа па дарозе ў Еўропу на некалькі гадзін зазірнуць і ў Беларусь. Прынамсі, для гэтага ёсць некалькі прычын. Адна з іх – удакладніць, як прасоваюцца справы па венесуэльскім комплексе СРА, які ўзялася стварыць Беларусь. Ёсць яшчэ адна далікатная тэма, якую варта было б абгаварыць сябрам з Менска і Каракаса – Рэвалюцыйныя вайсковыя сілы Калумбіі (FARC), якіх, як сцвярджае сусветная прэса, падтрымлівае Чавес не без дапамогі Менска. Напэўна, спатрэбіцца венесуэльскаму прэзідэнту і беларускі досвед па адмене абмежавання па колькасці прэзідэнцкіх тэрмінаў, якія запар можа адбываць адная і тая ж асоба, адзначае сайт АФН.

Але ёсць адна перашкода, якая можа прымусіць Чавеса праігнараваць «сінявокую» гэтым разам. Суправаджалючы кожны крок сябра Уга на беларускай зямлі ў папярэднія два візіты экс-дзяржсакратар Савбяса Беларусі Віктар Шэйман адпраўлены ў адстаўку. Новы адказны ў беларускім кіраўніцтве за падтрымку палымяных адносін з Венесуэлай пакуль не з'явіўся. Таму венесуэльскага прэзідэнта будзе проста няма каму сустрэць у менскім аэрапарту.

Апошнія навіны