BE RU EN

90% сяброў выбарчай камісіі - з арганізацыі «Белая Русь»

  • 22.07.2008, 8:24

У Смаргоні 90% сяброў агруговай камісіі з'яўляюцца сябрамі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь".

Прычым вылучаліся яны ў камісіі самым разнастайным чынам: ад працоўных калектываў, шляхам падачы заявы і г.д.

Яшчэ 25 чэрвеня, на пашыраным паседжаньні савета РГА "Белая Русь", яе кіраўнік А. Радзькоў заявіў: "Натуральна, як грамадскі рух, мы маем права удзельнічаць у працы акруговых выбарчых камісій, выступаць у якасьці назіральнікаў, — будзем вельмі актыўна ў гэтым напрамку працаваць". На справе ж мы бачым ня просты удзел - практычна арганізацыя "Белая Русь" займела магчымасьці кантраляваць выбарчы працэс, адзначае праваабарончы цэнтр «Вясна».

Апроч гэтага, склад той жа Смаргонскай камісіі на 90% не зьмяніўся з мінулых выбарчых кампаній.

Апошнія навіны