Дзеля сябра Уга перакрыюць вуліцы Менска
- 22.07.2008, 14:30
Як паведамляе прэс-служба ДАІ ГУУС Менгарвыканкама, у сувязі з візітам прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса 23 ліпеня ў Менску будзе часова абмежавана рух на некаторых вуліцах.
З 10.30 да 16.30 гадзін будзе абмежаваны рух па Менскай кальцавой аўтадарозе, праспекце Пераможцаў, праспекце Незалежнасці і вуліцы Леніна. З 12.00 да 13.45 зачыняецца рух для ўсіх відаў транспарта па вуліцы Захарава (ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Смаленскай) і па вуліцы Першамайскай (ад вуліцы Купалы да вуліцы Чапаева).