«Масоўка» чакалі Чавеса больш за тры гадзіны. Менчукі былі блакаваныя ў сваіх кватэрах
- 23.07.2008, 15:08
Больш за тры гадзіны не прыязджае ў парк імя Сімона Балівара ў Менску прэзідэнт Венесуэлы. Жыхары дамоў не маглі адкрыць вокны, рух перакрылі, усюды дзяжурыла міліцыя.
Раней паведамлялася, што Уга Чавес павінны прыбыць у парк імя Сімона Балівара на вуліцы Захарава ў Менску з 12.00 да 13.00. У бліжэйшых дамах былі распаўсюджаныя аб'явы з патрабаваннем не адчыняць у гэты час вокны, форткі і гаўбцы. Вуліцы Захарава і Першамайская былі перакрытыя для руху транспарта.
Як паведамілі прэс-цэнтру Хартыі’97 жыхары, да 12.00 у парк сталі падвозіць аўтобусамі людзей, якія павінныя былі прывітаць Чавеса падчас наведвання ім парка. Гэтыя людзі з венесуэльскімі сцягамі больш за тры гадзіны стаяць на сонцапёку ў нясцерпным чаканні Чавеса. Яны занялі ўсе зэдлікі і бардзюры ў парку. Там жа стаяў ваенны аркестр…
Увесь раён быў ачэплены супрацоўнікамі міліцыі, якія хадзілі па кватэрах і прымушалі менчукоў, якія знемагаюць у сваіх кватэрах ад спякоты, зачыняць форткі.
Чавес прыехаў у парк Балівара толькі ў 15.30. Там прайшлі урачыстыя мерапрыемствы ў савецкім стылі: з аркестрам, сьцягамі, пламеннымі прамовамі.