Мартынаў як лідэр Руху недалучэння
- 30.07.2008, 9:23
Выступаючы на канферэнцыі Руху недалучэння ў Тэгеране, міністр замежных спраў Беларусі заклікаў краіны РН да адзінства ў адстойванні сваіх інтэрасаў.
Аб гэтым паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у міністэрстве замежных спраў Беларусі.
"Выступаючы на XV міністэрскай канферэнцыі РН у Тэгеране кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў падкрэсліў неабходнасць кансалідацыі высілкаў краін РН у справе барацьбы з гандлем людзьмі і забеспячэнні ўсеагульнага раўнапраўнага доступу да тэхналогій выкарыстання альтэрнатыўных і аднаўляльных крыніц энергіі", паведамілі ў МЗС. Пры гэтым ён "заклікаў дзяржавы РН да адзінства - не на словах, а на практыцы - у адстойванні інтэрасаў", адзначылі ў міністэрстве.
Там удакладнілі, што С.Мартынаў быў абраны віцэ-старшынём канферэнцыі і выступіў з вітальным словам у гэтай якасці.
У рамках візіту С.Мартынава ў Тэгеран адбыліся ягоныя сустрэчы з міністрам замежных спраў Ірана Манучэхрам Матакі, міністрам нафты Ірана Галямхасейнам Наузар, міністрам прамысловасці і шахт Ірана Алі Акбарам Мехраб'янам, падчас якіх быў прадметна разгледжаны ход рэалізацыі беларуска-іранскіх дамоўленасцяў на вышэйшым і высокім узроўнях, паведамілі ў МЗС.
У рамках канферэнцыі прайшлі сустрэчы С.Мартынава з ягонымі кубінскім і індыйскім калегамі, на якіх былі прапрацаваныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і абмеркаваныя магчымасці ўмацавання ўзаемадзеяння ў шматбаковым фармаце, праінфармавалі ў міністэрстве.