Бензін і заробак: Беларусь у ліку адстаючых
- 31.07.2008, 8:39
Калі нават параўнаць узровень афіцыйнага сярэдняга заробку ў Беларусі і ў некаторых мяжуючых з ёю краінах, то нашая краіна знаходзіцца далёка не ў самым выгодным становішчы.
Як вядома, усё спазнаецца ў параўнанні. Вось і "Народная воля" вырашыла высветліць, правесці, што завецца, паралелі і параўнаць узровень сярэдняга заробку ў Беларусі і ў некаторых мяжуючых з ёю краінах. А затым супаставіць яе з цяперашнімі коштамі на аўтамабільнае паліва ў нас і ў іх. Думаецца, гэта вельмі актуальна ў сувязі з пастаянным падвышэннем кошту нафты на сусветным рынку, а таксама менавіта зараз, у разгар адпускнога сезону, калі бензін карыстаецца адмысловым попытам.
Але пачнем скакаць ад печкі. У Расеі адзін літр бензіну, як паведамілі аглядальніку "Народнай волі" у гандпрадстве РФ у РБ, сёння каштуе ў сярэднім крыху болей за 23 тамтэйшых рублі, або парадку аднаго даляра па курсе Цэнтрабанка.
Ва Ўкраіне, паводле інфармацыі, атрыманай у Амбасадзе Ўкраіны ў Беларусі, у сярэднім кошт літра бензіну складае 6,4 грыўны (больш аднаго даляра). У Польшчы жа, як адзначылі ў амбасадзе гэтай краіны, — прыкладна 2,5 даляра за літр.
А зараз кранем становішча спраў у нашай краіне. Так, у 2007-м кошты на нафтапрадукты падвышаліся чатыры разы, і ў цэлым гадавы рост склаў 19,4%. У бягучым годзе толькі за паўтара летніх месяцы кошты на нафтапрадукты паднімаліся тройчы. З 10 чэрвеня кошт бензіну на ўнутраным рынку Беларусі вырас на 5 адсоткаў, а дызельнага паліва — на 14,8%. Затым, з 6 ліпеня, іх сярэдні кошт павялічылася на 5,1—5,4 адсотка. А усяго праз восем дзён кошты выраслі зноў. Зараз, у прыватнасці, кошт літра бензіну А-76 складае прыкладна 1950 рублёў; АІ-92 — 2470 рублёў, АІ-95 — 2800, дызпаліва — 2240 рублёў. Сярэдні жа кошт роўны прыкладна 2360 рублям, або больш за даляр за літр паліва па курсе Нацыянальнага банка РБ.
Паміж тым тут цікавы наступны параўнальны аналіз. Спачатку супаствім афіцыйны сярэдні заробак (у даляравым выразе) у нас і ў вышэйназваных суседніх дзяржавах. У Беларусі ён на сённяшні дзень складае 892.423 рубля (каля 422 даляраў); у РФ - 17.800 расейскіх рублёў (762 даляра); ва Ўкраіне — 1775 грывен (366 даляраў); у Польшчы — прыкладна 2520 злотых (1200 даляраў).
А зараз, каб аналіз выглядаў больш дыферэнцыяваным, аб'ектыўным, проста-наўпроста палічым, які аб'ём нафтапрадуктаў у стане набыць аўтааматар, які атрымлівае сярэлні заробак. Такім чынам, наш суайчыннік можа купіць у месяц парадку 380 літраў бензіну, жыхар Украіны — каля 280 літраў, расеец — больш за 740 літраў і, нарэшце, польскі грамадзянін — 480.
Увогуле, атрымліваецца, што ў дадзеным кантэксце мы выглядаем пераважней толькі па стаўленні да Ўкраіны. (Але ў гэтай суседняй краіны, як вядома, няма "асабліва сяброўскіх" адносін з Расеяй.) А вось да Польшчы і Расеі нам яшчэ цягнуцца і цягнуцца. Тым больш што раўняцца варта на лепшае…