Ірына Дарафеева замест Пекіна паедзе ў Кабылаўку
- 31.07.2008, 9:08
Ірына Дарафеева не паедзе на Алімпіяду ў складзе афіцыйнай беларускай дэлегацыі. Замест Пекіна спявачка выправілася ў традыцыйны тур па беларускіх вёсках.
Усё дзеля таго, каб палепшыць працоўны настрой працаўнікоў сельскай гаспадаркі ў часе уборачнай кампаніі. Амаль штодня спявачка будзе даваць па два канцэрты.
"Я еду ў тур "Пад мірным небам". Замест Алімпіяды еду ў свой штогадовы тур па Беларусі, працаваць для простых беларускіх людзей, для працаўнікоў сельгассектара", -- заявіла Дарафеева ў інтэрв'ю "Еўрарадыё".
Прапануем вам расклад тура спявачкі ў найбліжэйшыя дні.
30 ліпеня - СВК "Восходящая Заря", вёска Хідрыкі (Кобрынскі р-н);
30 ліпеня - Кобрын;
31 ліпеня - ААТ "Айчына", в. Кабылаўка, Пружанскі р-н;
31 ліпеня - Пружаны;
1 жніўня - СВК "Астрамечава", в. Астрамечава, Берасцейскі р-н;
1 жніўня - Берасце.
2 жніўня - СВК, Драгічынскі р-н.
2 жніўня - Драгічын…