Папа Рымскі прыняў запрашэнне наведаць Беларусь
- 7.07.2008, 11:00
Папа Рымскі Бенедыкт XVI прыняў афіцыйнае запрашэнне Аляксандра Лукашэнкі наведаць Беларусь.
Як паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на БТ, мітрапаліт Менска-Магілёўскі архібіскуп Рымска-каталіцкай царквы Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч сказаў, што ў Ватыкане падчас цырымоніі ўручэння палія (частка літургічнага адзення) Папа Рымскі Бенедыкт XVI, адказаў на запрашэнне.
"Калі мне Бог дазволіць, то так", - працытавалі ў эфіры БТ Беларусі слова пантыфіка.
Як раней паведамлялася, А.Лукашэнка перадаў праз Дзяржаўнага сакратара Ватыкана кардынала Торчызіа Бертонэ, які ў чэрвені бягучага года знаходзіўся у Беларусі з афіцыйным візітам, запрашэнне Папе Рымскаму Бенедыкту XVI наведаць краіну ў "зручны для яго час".