Мікалай Чаргінец: Людзі Шэймана былі прафесіяналамі толькі ў зборы кампрамату
- 9.07.2008, 13:40
«Сенатар» Мікалай Чаргінец, каментуючы адстаўку дзяржсакратара Савбяса, заявіў, што Шэймана атачалі толькі прафесіяналы ў зборы кампрамату.
"Мусіць, памылка Віктара Шэймана ў тым, што ён не меў вакол сябе прафесіяналаў, а калі і былі прафесіяналы, то ў плане пошуку кампрматэр'ялаў на людзей. Часам проста ўсё зводзілася да звядзення асабістых рахункаў, яны не займаліся па-буйному дзяржаўнымі справамі і не бачылі сваёй ролі ў абавязку дзяржаве забяспечваць бяспеку грамадства", - цытуе М.Чаргінца агенцтва БелаПАН.
Пры гэтым старшыня камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспекцы "савета рэспублики" звярнуў увагу на тую акалічнасць, што Лукашэнка "неаднаразова крытыкаваў дзеянні Савета бяспекі".
Ад каментара з нагоды адстаўкі Генадзя Нявыгласа з паста кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта М.Чаргінец устрымаўся.