BE RU EN

Алесю Ясюк закавалі ў кайданкі дома

  • 9.07.2008, 22:42

Барысаўская актывістка сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная грамада" Алеся Ясюк паведаміла Радыё Свабода, што да яе ў кватэру ўварваліся супрацоўнікі міліцыі і людзі у цывільным, яны пачалі ператрус.

Калі гаспадыня кватэры запатрабавала, каб ёй прад’явілі пісьмовы дазвол, ёй на рукі начапілі кайданкі і паведамілі, што яе могуць прыцягнуць да адказнасьці за супраціў міліцыянтам. Сп. Ясюк лічыць, што міліцыянты спадзяюцца знайсьці ў яе кватэры ўлёткі і налепкі з надпісам "Байкот".

Некалькі дзён таму, 6- га ліпеня актывістка была затрыманая ў Менску з такімі ж улёткамі. Падчас затрыманьня у Цэнтральным РАУС Менску , як заявіла актывістка, яе распраналі дагала і здымалі на відэа.

Апошнія навіны