BE RU EN

Беларускаю АЭС могуць будаваць і кітайцы

  • 11.08.2008, 12:47

Беларусь не выключае ўдзелу некалькіх краін у будаўніцтве атамнай электрастанцыі.

Аб гэтым, як паведамляе «Інтэрфакс», заявіў намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк на прэс-канферэнцыі ў панядзелак у Менску.

"Не выключана, што ў будаўніцтве АЭС будуць удзельнічаць некалькі краін", - сказаў М.Міхадзюк.

Каментуючы ўмовы доступу на беларускі рынак у частцы правоў уласнасці, намміністра сказаў: "закон аб выкарыстанні атамнай энергіі не абмяжоўвае права ўласнасці на АЭС".

У прэс-рэлізе Мінэнерга, распаўсюджаным падчас прэс-канферэнцыі, сказана, што Кітай прапанаваў Беларусі супрацоўніцтва ў галіне развіцця ядзернай энергетыкі.

Акрамя таго, Westinghouse-Toshiba, якая не прадставіла сваёй заяўкі на ўдзел у конкурсе на будаўніцтва АЭС, паведаміла беларускаму боку, што такое супрацоўніцтва магчымае пасля заключэння міжураддамовы аб супрацоўніцтве ў галіне мірнага атама.

Апошнія навіны