Саакашвілі падпісаў дакументы аб спыненні баявых дзеянняў
- 11.08.2008, 12:56
Прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі падпісаў дакумент аб спыненні агню, падрыхтаваны міністрамі замежных спраў Францыі і Фінляндыі Бернарам Кушнерам і Аляксандрам Стаббам, паведамляе агенцтва "Навіны-Грузія".
Змест дакумента не ўдакладняецца. Па дадзеных агенцтва, міністры з гэтым дакументам у панядзелак накіруюцца ў Маскву, дзе сустрэнуцца з прадстаўнікамі вярхоўнай улады Расеі. Бакі разгледзяць дакумент аб спыненні агню, пад якім павінен падпісацца прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядведзеў.