Адвакат Зміцер Гарачка: «Турма для Зэльцэра раўназначна расстрэлу»
- 11.08.2008, 13:29
Зьміцер Гарачка, адвакат Эмануіла Зэльцэра і Ўладлены Брусковай заявіў, што будзе дамагацца апраўданьня сваіх падабаронных у Вярхоўным судзе.
Адвакат Зьміцер Гарачка заявіў “Радыё Свабода” пасьля абвяшчэньне прысуду Э.Зэльцэру і Ў.Брусковай, якіх Менскі гарадзкі суд сёньня прызнаў вінаватымі ў камэрцыйным шпіянажы і пакараў на 3 і 1 год турмы адпаведна:
“Прызанваць вінаватымі на такіх падставах – для мяне гэта крыху дзікавата, шчыра скажу... Абскарджваць будзем у любым выпадку, хаця асаблівых ілюзій не маем. Стан здароўя Зэльцэра вельмі кепскі. Гэты прысуд для яго раўназначны расстрэлу”, -- паведаміў адвакат.
Паводле Гарачкі, артыкулы, паводле якіх абвінавачвалі Зэльцэра і Брускову, не патрабуюць закрытага працэсу.