Акцыю ў падтрымку Грузіі ў Менску разганялі міліцыянты з аўтаматамі (Відэа, фота)
- 11.08.2008, 16:20
Акцыю ў падтрымку Грузіі паспрабавалі правесці ля амбасады Расеі ў Менску актывісты арганізацыі «Малады Фронт».
15 актывістаў арганізацыі прыйшлі да амбасады з плакатамі «Спыніць агрэсію», «Расея-Грузія: вайна ў міратворчых мэтах?», «Адна шостая частка сушы – няўжо гэтага мала?».
Удзельнікі акцыі паспелі перадаць петыцыю супрацоўнікам амбасады. Усяго пікет доўжыўся каля 10 хвілін. Затым прыбылі супрацоўнікі міліцыі. Былі затрыманыя Іван і Ілля Шыла, Андрэй Тычына і Людвіся Атакулава. Затрымоўвалі актывістаў брутальна – міліцыянты былі ўзброеныя аўтаматамі, актывістам заломлівалі рукі. У знак пратэсту яны селі на зямлю. У выніку ў міліцэйскія машыны затрыманых занасілі на руках.
Актывістаў «Маладога Фронту» даставілі ў Цэнтральны РУУС Менска.
Фота "Наша Ніва"