BE RU EN

Расейскія войскі акупавалі значную частку Грузіі (Відэа)

  • 11.08.2008, 20:48

Па сцвярджэннях МЗС Грузіі, расейскія войскі прасунуліся на 40 кіламетраў ад мяжы Абхазіі і Грузіі ўглыб краіны.

Вайскоўцы РФ на бронетранспарцёрах занялі горад Сенакі, Зугдзідзі, і, па некаторых дадзеных, Горы. Акупаваная практычна ўся заходняя Грузія.

Расейскія вайскоўцы пацвердзілі факт вядзення "прэвентыўных дзеянняў" у раёне Сенакі, аднак заявілі, што войскі толькі падышлі да гораду, паведамляе Reuters.

"Расейскія міратворцы і далучаныя да іх вайсковыя падпадзяленні праводзяць мерапрыемствы з мэтай недапушчэння абстрэлаў Паўднёвай Асеціі і расейскіх міратворцаў грузінскай артылерыяй, недапушчэння перагрупоўкі грузінскіх вайсковых сілаў і сродкаў з мэтай ажыццяўлення імі новай агрэсыі ў дачыненні да Паўднёвай Асеціі", - заявілі прадстаўнікі вайсковага камандавання. Гэтую інфармацыю прыводзіць РИА Новости. Згодна інфармацыі расейскіх вайскоўцаў, на дадзены момант у Сенакі знаходзіцца 2-ая пяхотная брыгада ўзброеных сілаў Грузіі.

"Інтэрфакс" удакладняе, што, па словах відавочнікаў, у Зугдзіді, а таксама шэрагу іншых раёнаў заходняй Грузіі не засталося прадстаўнікоў сілавых структураў Грузіі. Спасылаючыся на відавочнікаў, агенцтва паведамляе, што з найбольш блізкіх раёнаў з'ехала вялікая частка насельніцтва. "Цалкам пакінутыя грузінскія сёлы на мяжы з Абхазіяй. Расейскія міратворцы працягваюць рухацца ўглыб Заходняй Грузіі, практычна не сустракаючы ніякага супраціву", - паведамляе агенцтва.

Дзяржміністр Грузіі па пытаннях рэінтэграцыі Цямур Якабашвілі сцвярджае, што расейскія войскі ўвайшлі ў горад Зугдзідзі і цалкам яго кантралююць.

Раней расейскае ваеннае камандаванне неаднакроць сцвярджала, што расейскія войскі ня будуць уводзіцца на дэ-факта тэрыторыю Грузіі.

Згодна інфармацыі грузінскіх уладаў, узяты Горы. Жыхары Тбілісі пакідаюць горад

Грузінскія сілы сцягваюцца ў Тбілісі для абароны сталіцы ад наступу расейскіх войскаў. Аб гэтым паведамляе AFP з спасылкай на заяву ўраду Грузіі.

Тым часам, як паведаміла спецкар украінскага часопісу "Кореспондент" у Грузіі, жыхары Тбілісі спрабуюць выехаць з гораду. Спецкар мяркуе, што ўцекачы з Тбілісі будуць накіроўвацца ў бок Баку.

Людзі спрабуюць з'ехаць з Тбілісі ў звязі з тым, што грузінскія ўлады паведамілі аб тым, што расейскія войскі занялі горад Горы ў 60 кіламетрах ад Тбілісі.

Карэспандэнты CNN у Горы паведамляюць, што бачылі грузінскія падпадзяленні, якія спешна сядалі ў грузавыя аўтамабілі і на вялікай хуткасці пакідалі горад.

Віцэ-прэм'ер расейскага ўраду Сяргей Іваноў аспрэчыў паведамленні аб тым, што расейскія войскі "занялі" Горы, і заявіў, што дзеянні расейскіх войскаў накіраваныя адно супраць вайсковых аб'ектаў у раёне Горы.

У зону канфлікту перакінутыя роты чачэнскіх батальёнаў "Усход" і "Захад"

Сярод сіл, перададзеных міратворчаму кантынгенту ў Паўднёвай Асеціі, - дзве роты дыслакаваных у Чачні батальёнаў "Усход" і "Захад". Гэтую інфармацыю распаўсюдзіла Мінабароны РФ, паведамляе РІА "Новости".

Раней расейскае ваейсковае камандаванне адмаўляла факт перакідання чачэнскага спецпрызну ў зону грузіна-асяцінскага канфлікту. Зазначым, што ў першыя дні канфлікту ў Паўднёвую Асецію былі перебазаванымі дывізіі ВДВ з Пскова і Іванава.

Батальёны ГРУ "Усход" і "Захад" складаюцца з этнічных чачэнцаў, аднак яны непадкантрольныя прэзідэнту рэспублікі Рамзану Кадыраву і атрымліваюць загады ад расейскіх уладаў. Некалькі месяцаў таму "Усход" сапсаваў стасункі з прэзідэнтам рэспублікі, на кіраўніка батальёну Суліма Ямадаева завялі крымінальную справу.

Саакашвілі: расейскія войскі кантралююць вялікую частку Грузіі

Прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвіилі у тэлезвароце заявіў, што расейскія войскі кантралююць "вялікую частку" терыторыі Грузіі.

Як паведамляе карэспандэнт "Радыё Воля" з спасылкай на МУС Грузіі, расейскія вайскоўцы ўвайшлі ў горад Зугдзідзі на захадзе Грузіі, а таксама занялі горад Горы ў 60 км ад Тбілісі.

Апошнія навіны