«Рускія могуць захапіць Грузію, але мы ніколі не скарымся»
- 12.08.2008, 13:20
Вось ужо некалькі дзён Грузія жыве ў стане вайны. Расейскія войскі бамбуюць грузінскія гарады, вайсковыя дзеянні ідуць на ўсёй тэрыторыі Грузіі. Прэс-цэнтру Хартыі’97 атрымалася стэлефанавацца з Тбілісі.
Аб тым, чым цяпер жывуць жыхары сталіцы Грузіі, прэс-цэнтру Хартыі’97 распавялі супрацоўнікі тбіліскага рэкламнага агенцтва «Паблісіз Зенітоптымедыя» Усевалад Круцько і Габрыэль Сулая. Усевалад Круцько – менчук, які працуе цяпер у Тбілісі. Габрыэль Сулая – грузін, які пражывае ў сталіцы Грузіі.
Сапраўды кажучы, нам, беларусам, якія пражываюць у Тбілісі, у гэтыя дні вельмі хацелася хадзіць з беларускімі сцягамі і казаць толькі на беларускай мове – толькі бы не прынялі нас за рускіх. Не хацелася, каб нас лічылі рускімі», - распавядае Ўсевалад Круцько.
Мы глыбока перажываем з-за таго, што адбываецца. Рускія, вядома, могуць захапіць Грузію, але гэта нічога не вырашыць. Мы ніколі не скарымся. Грузінскі народ заўсёды змагаўся за свабоду. Свабода – гэта самае лепшае, чаго мы дасягнулі. Мы ганарымся тым, што мы вольныя. У мяне шмат кліентаў з Расеі – і ў нас добрыя адносіны. Навошта нам ваяваць? Нянавісць разагравае расейскае тэлебачанне. Увосень я ўдзельнічаў у акцыях пратэсту супраць палітыкі Саакашвілі, але сёння я разам з ім. Ён мой прэзідэнт. І усе апазіцыйныя лідэры цяпер так думаюць – сёння мы ўсё адно цэлае, адзін народ.
Цяпер расейскія СМІ паведамляюць, што расейскае войска не заходзіла на тэрыторыю Грузіі. Гэта не праўда! 40 адсоткаў тэрыторыі яны займалі. У Кадорскай цясніне сёння знішчаюць сванаў – адважны, мужны народ.
Я па натуры сваёй пацыфіст. Вайна – гэта жудасна, але я запісаўся ў добраахвотнікі. Краіну трэба абараняць», -- сказаў Габрыэль Сулая.