BE RU EN

Расейскія войскі не наступалі на Тбілісі. Яны забралі грузінскія танкі

  • 13.08.2008, 16:54

МУС Грузіі аспрэчыла сцвярджэнні грузінскага прэзідэнта Міхаіла Саакашвілі аб тым, што расейскія танкі рухаюцца на Тбілісі і спрабуюць акружыць горад.

Па інфармацыі грузінскага сілавога ведамства, войскі павярнулі ў бок Паўднёвай Асеціі, паведамляе "Інтэрфакс". "Ніякай падставы для панікі няма, гэтыя калоны павярнулі ля сяла Арчасані і сышлі ў бок Паўднёвай Асеціі", - заявіла намеснік кіраўніка МУС Грузіі Кацярына Згуладзэ.

Як растлумачылі расейскія міратворцы, за штурм сталіцы Грузіі замежныя СМІ і Міхаіл Саакашвілі прынялі эвакуацыю баявой тэхнікі з базы каля Горы.

Па ўдакладненых дадзеных, расейскія вайскоўцы выявілі ў наваколлях Горы кінуты грузінскімі вайскоўцамі склад. Тэхніка выводзілася адтуль "з мэтай дэмілітарызацыі зоны, прылеглай да раёна канфлікту, а таксама з мэтай забеспячэння бяспекі мірнага насельніцтва".

Раней шэраг замежных СМІ, у ліку якіх агенцтва AFP і тэлеканал CNN, паведамілі аб руху расейскай калоны бронетэхнікі ад горада Горы ў бок грузінскай сталіцы. Карэспандэнты сцвярджалі, што расейскія салдаты размахвалі сцягамі РФ і крычалі: "Тбілісі! Тбілісі!"

У сувязі з гэтым прэзідэнт Грузіі даў інтэрв'ю CNN. У прамым эфіры ён распавёў аб тым, як расейскія танкі нібы акружаюць горад і аб ягонай гатовасці абараняць Тбілісі да апошняй кроплі крыві.

Апошнія навіны