BE RU EN

Беларускія спартоўцы заваявалі на Алімпіядзе першае «срэбра»

  • 15.08.2008, 15:40

15 жніўня беларускі цяжкаатлет Андрэй Рыбакоў заваяваў першае срэбра для беларускай каманды.

Ён набраў у суме 394 кг (185+209). Золата ў кітайскага спартоўца Ен Лу, які паказаў у суме такі ж вынік 394 (180+214), аднак падняўся на прыступку вышэй за кошт лягчэйшай вагі. Трэцім стаў Цігран Марцірасян з Арменіі - 380 кілаграмаў, перадае tut.by.

Гэты трэці медаль беларускіх алімпійцаў. Адна "бронза" на рахунку барца грэка-рымскага стылю Міахіла Сямёнава, другая - штангісткі Анастасіі Новікавай.

Апошнія навіны