BE RU EN

Кандаліза Райс: 19 жніўня пачнецца абмеркаванне аб выключэнні Расеі з G8

  • 18.08.2008, 8:42

Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс паведаміла, што абмеркаванне пытання аб выключэнні Расеі з "Вялікай Васьмёркі" (G8) пачнецца 19 жніўня.

"У нас ёсць час паглядзець на тое, якія пазыцыі Расеі ў дачыненні да розных дыпляматычных, палітычных і эканамічных інстытутаў", - сказала Райс, адказваючы на пытанне аб верагоднасці выключэння Расеі з G8.

Таксама яна паведаміла журналістам, што ў аўторак у Брусэлі на сустрэчы кіраўнікоў МЗС краінаў-чальцоў НАТА яна пачне абмеркаванне па пытанні выключэння.

Таксама, у сваю чаргу, кіраўнік амэрыканскай дыпляматыі назвала правільным рашэнне ў свой час даць Расеі магчымасць інтэгравацца ў заходнія структуры, зазначае "Корреспондент.net".

Аднак, па ейным словам, у апошнія гады Расея дэманструе, што яна ня цалкам гатовая да руху ў дадзеным кірунку.

"Гэта выбар Расеі", - падвяла вынік Райс.

"У Грузіі вінныя знаходзіцца міжнародныя міратворчыя сілы, якія вінныя быць нейтральнымі. Адным з лідэраў у гэтым працэсе можа быць Еўразвяз", - адказала Райс аб міратворчых сілах у Грузіі.

У адказ на пытанне аб удзеле ЗША ў міратворчай сытуацыі, Райс сказала, што ня лічыць патрэбнымі спекуляцыі аб ролі Злучаных Штатаў.

"Калі праблема паўстала на тэрыторыі Паўднёвай Асеціі, тады яе і вырашаць неабходна было ў межах менавіта Паўднёвай Асеціі",- адзначыла дзяржсакратар ЗША.

Нагадаем, сёння Кандаліза Райс заявіла, што Расея пасля падзеяў у Грузіі можа не аднавіць сваёй міжнароднай рэпутацыі.

Апошнія навіны