BE RU EN

Памілаванне не вызваляе Казуліна ад судзімасці

  • 18.08.2008, 15:57

Аляксандр Казулін памілаваны на падставе ўказа Аляксандра Лукашэнкі, паведаміў агенцтву «Інтэрфакс» у панядзелак часова выконваючы абавязкі начальніка ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Алег Слепчанка.

"Ён памілаваны 16 жніўня на падставе прэзідэнцкага ўказа", - заявіў А.Слепчанка. Пры гэтым ён удакладніў, што "памілаванне не здымае з яго судзімасць".

Былы кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандр Казулін быў арыштаваны за арганізацыю акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Дзень Волі 25 сакавіка 2006 года. 13 ліпеня 2006 года Менскі суд прысудзіў Аляксандра Казуліна да 5,5 год турэмнага зняволення.

Вызвалення палітвязня патрабавалі Еўрапейскі Звяз і ЗША. Адмова вызваліць Казуліна і іншых палітвязняў стала адной з прычын для ўвядзення супраць беларускіх улад эканамічных санкцый з боку Злучаных Штатаў.

Апошнія навіны