BE RU EN

Аляксандар Казулін: «Астатнія палітвязні вінныя быць вызваленымі ў найблізкім часе»

  • 18.08.2008, 10:44

Прэс-служба Аляксандра Казуліна распаўсюдзіла прэс-рэліз у звязі з вызваленнем палітыка.

Аляксандар Казулін заявіў, што ягонае вызваленне – гэта не акт гуманнасці з боку дзяржавы:

«Я прымаю вызваленне як знак справядлівасці, але не магу прыняць памілаванне па маральным меркаванням – я не здзяйсняў крымінальна-каральных дзеяў, мая сям'я і я асабіста падвергнуліся сама жорсткім рэпрэсыям з боку дзяржавы і палітычнага рэжыму. Падобная матывацыя вызвалення зневажальная не адно для мяне… Толькі маё безумоўнае вызваленне і поўная рэабілітацыя невінаватага, а таксама неадкладнае вызваленне Андрэя Кіма і Сяржука Парсюкевіча можа разглядацца як сапраўды рэальны крок з боку беларускай дзяржавы на шляху да дэмакратызацыі грамадзтва.

Я выражаю шчырую ўдзячнасць усім, хто змагаўся за маё вызваленне, хто змагаецца за вызваленне ўсіх палітвязняў. Лічу, што астатнія палітвязні будуць вызваленымі ў сама блізкім часе і што на гэтым будзе пастаўленая кропка на інстытуце палітвязняў у Беларусі», - заяўляе Аляксандар Казулін

Таксама палітык лічыць, што сама галоўнае — гэта строгае выкананне законаў усімі без вынятку грамадзянамі і дзяржаўнымі ворганамі. Знаходжанне ў турме дало яму рэальную падставу заявіць аб тым, што інстытут правасуддзя і законнасці ў Беларусі практычна зруйнаваны.

Больш падрабязна аб плянах Аляксандра Казуліна прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі змогуць даведацца на прэс-канферэнцыі, якая адбудзецца ў сераду 20 жніўня. Час і месца правядзення будуць паведамляцца дадаткова. Сачыце за нашай інфармацыяй.

Апошнія навіны