Мілінкевіч сабраў 200 подпісаў за кандыдатаў у дэпутаты
- 18.08.2008, 16:23
Лідэр руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч падчас паездак па рэгіёнах як сябра ініцыятыўных груп патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты сабраў крыху больш за 200 подпісаў.
Мілінкевіч наведаў 24 гарады і прыняў удзел у зборы подпісаў за 32 кандыдатаў.
Сярод прэтэндэнтаў, з якімі працаваў Мілінкевіч, — прадстаўнікі амаль усіх палітычных партый Беларусі. Пры гэтым палітык не верыць, што ў Беларусі адбудуцца сапраўды свабодныя і дэмакратычныя выбары.
"Я лічу, што выбараў у Беларусі і гэтым разам не будзе, паколькі ў акруговыя выбарчыя камісіі ўключылі ўсяго пару дзясяткаў чалавек з дэмакратычных сіл, а ва ўчастковыя — амаль нікога ", — заявіў А.Мілінкевіч.
Лідэр аргкамітэта па стварэнні руху "За Свабоду" плануе прыняць актыўны ўдзел у агітацыйнай кампаніі.