BE RU EN

На мяжы затрымалі прадстаўнікоў Саюза палякаў Беларусі

  • 19.08.2008, 16:30

На беларуска-польскай мяжы затрыманыя прадстаўнікі Саюза палякаў у Беларусі.

Як паведаміла “Радыё Рацыя” прадстаўніца СПБ Інэс Тодрык, "ужо на працягу 3-х гадзін мяне разам з кіраўніком гродзенскага адзялення Саюза Палякаў Мячыславам Яскевічам трымаюць на мяжы і мы не можам выехаць у Польшу".

За гэты час беларускія мытнікі паўтары гадзіны проста трымалі іх пашпарты нічога не кажучы, а потым пачаўся асабісты дагляд. Апроч гэтага іх прымусілі запоўніць дэкларацыі, хаця гэтага простыя грамадзяце на дадзены момант рабіць не павінны.

Нагадаем, што Інэс Тодрык з'яўляецца рэдактаркай выдання "Глос з-над Немна (у выгнанні)".

Апошнія навіны