BE RU EN

Прэс-служба МЗС не ракрывае падрабязнасці сустрэчы Мартынава з Меркелем

  • 21.08.2008, 18:48

Міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў у чацвер сустрэўся з намеснікам дапаможніка дзяржаўнага сакратара ЗША Дэвідам Меркелем, паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у прэс-службе МЗС Беларусі.

"Падчас сустрэчы быў дэталёва абмеркаваным ўвесь спектар беларуска-амэрыканскіх стасункаў. Суразмоўцы абгаварылі таксама шляхі і крокі паляпшэння гэтых стасункаў", - вось і ўсё, што распавялі ў прэс-службе аб сустрэчы.

Нагадаем, што сёння ў Менск прыбыў намеснік дапаможніка Дзяржсакратара ЗША па Еўропе і Азіі Дэвід Меркель. Амэрыканскі дыплямат сустрэнецца з беларускімі ўладамі і прадстаўнікамі дэмакратычнай апазыцыі.

Мяркуецца, што Меркель будзе знаходзіцца ў Беларусі два дні.

Апошнія навіны