BE RU EN

Нават Ярмошына лічыць, што яўка на «выбарах» можа быць праваленай

  • 24.08.2008, 15:16

Нізкая актыўнасць пры вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты «палаты прадстаўнікоў» падчас бягучай «выбарчай кампаніі» можа негатыўна паўплываць на ўдзел выбарнікаў падчас галасаванняў.

Аб гэтым заявіла кіраўнік ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына ў інтэрв'ю БелТА. Падчас цяперашніх «выбараў» заяўкі на рэгістрацыю падалі толькі 365 прэтэндэнтаў на мандат дэпутата ў беларускім «парламенце», у той час як у мінулую «выбарчую кампанію» іх было больш за 600.

«Гэткая нізкая актыўнасць вылучэнцаў не заахвочвае выбарнікаў цікавіцца палітычнай кампаніяй наогул, а значыць, прыйсці на ўчасткі для галасавання», - хвалюецца Ярмошына.

Раней кіраўнік ЦВК з упэўненасцю казала, што з яўкай на выбары ніякіх праблемаў ня будзе, нагадвае АФН. Па ейнаму меркаванню, зніжэнне актыўнасці выклікана натуральнымі чыннікамі. «Гэта не навязаная кімсьці воля, а адпаведнае сацыяльна-палітычнае развіццё грамадзтва», - падкрэсліла яна.

«Але мы праводзім выбары тады, калі вінныя іх праводзіць паводле заканадаўства, а не калі паспелі нейкія перадумовы», - канстатавала Ярмошына.

Акрамя таго, як ужо паведамляў прэс-цэнтр Хартыі’97, калі апазыцыйныя палітыкі вырашаць зняцца з «выбараў», сярэдні конкурс на адно дэпутацкае месца ледзь перавысіць двух прэтэндэнтаў. Сёння, як у мінімум у 6-ці выбарчых акругах выбары адбудуцца на безальтэрнатыўнай аснове. З здыманнем апазыцыйных кандыдатаў такіх акругаў будзе значна больш.

Апошнія навіны