Моладзь арыштоўваюць за налепкі «Байкот»
- 25.08.2008, 8:26
Моладзевыя актывісткі Вальжына Кісяневіч і Дар'я Няпопуч былі затрыманымі на вуліцы Рафіева ў Менску 23 жніўня, а 21.00. Гэта адбылося падчас распаўсюджвання інфармацыйных матэрыялаў, якія распавядаюць аб байкоце «парламенцкіх выбараў».
Непаўналетнія дзяўчыны былі дастаўленымі ў найбліжэйшае аддзяленне міліцыі, дзе іх дапыталі без прысутнасці бацькоў, што забаронена па законе. Затым дзяўчын адвезлі ў РУУС Маскоўскага раёну. Там ў іх узялі адбіткі пальцаў і знялі на відэа.
Затрыманых вызвалілі пасля паўночы.