Заўзятары ўсю ноч стаялі ў чарзе за квіткамі на матч БАТЭ - «Левски»
- 25.08.2008, 12:47
Ахвотнікі патрапіць на матч БАТЭ — «Левски» правялі ноч ля білетных кассаў барысаўскага гарадскога стадыёну.
Як паведамляе «Прэсбол», яшчэ ўчора каля касаў барысаўскага гарадскога стадыёну, на якім у сераду ў рамках 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў БАТЭ сустрэнецца з сафійскім "Левски", утварылася чарга, і гэта нягледзячы на тое, што квіткі на футбол паступілі ў продаж толькі ў панядзелак раніцай. Дарэчы, квіткі прадаюцца толькі ў Барысаве.