BE RU EN

Пасля Грузіі Расея вырашыла ўзяцца за Малдову

  • 25.08.2008, 14:13

Прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядведзеў на сустрэчы з лідэрам Малдовы Ўладзімірам Вароніным заявіў, што, па ягоным меркаванні, у цяперашні час ёсць «добрыя шанцы» урэгуляваць праблему Прыднястроўя.

Прэзідэнт РФ заўважыў, што пры разрашэнні падобных праблем варта ўлічваць нядаўні досвед непрызнанай рэспублікі Паўднёвая Асеція.

Нагадаем, у панядзелак 25 жніўня Савет Федэрацыі і Дзярждума РФ прагаласавалі за прызнанне «незалежнасці» як Паўднёвай Асеціі, так і непрызнанай рэспублікі Абхазія.

"За апошні час адбыліся вядомыя падзеі, якія паказалі, наколькі небяспечным можа быць канфліктны патэнцыял, які ўтрымоўваецца ў замарожаных канфліктах", - сцвярджае Мядведзеў.

"Замарожаныя канфлікты - гэта вулканы, якія могуць пачаць вывяржэнне ў любы момант", - пагадзіўся Ўладзімір Варонін. Па словах малдоўскага прэзідэнта, вельмі важна не дапусціць "размарожвання" прыднястроўскага канфлікту.

Прыднястроўская Малдоўская Рэспубліка была абвешчаная некалькімі раёнамі Малдовы пасля распаду СССР. Улады Малдовы рэспубліку не прызналі. Некалькі месяцаў у Прыднястроўі працягваўся ўзброены канфлікт. Цяпер у рэгіёне знаходзяцца сумесныя міратворчыя сілы (СМС), у склад якіх уваходзяць расейскія, малдоўскія і прыднястроўскія ваенныя. Перамовы аб статусе непрызнанай рэспублікі былі прыпыненыя ў 2006 годзе.

Апошнія навіны