Аляксандр Казулін сустрэўся з прэзідэнтам Літвы
- 26.08.2008, 14:00
Прэзідэнт Літвы Валдас Адамкус сустрэўся сёння з былым беларускім палітзняволеным Аляксандрам Казуліным.
«Гэта была працоўная сустрэча»,- сказала ў аўторак «Інтэрфаксу» прэс-сакратар прэзідэнта Літвы Рыта Грумадайтэ (Rita Grumadaite).
Змест перамоваў палітыкаў пакуль невядомы.
Былы кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандр Казулін быў арыштаваны за арганізацыю акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Дзень Волі 25 сакавіка 2006 года. 13 ліпеня 2006 года Менскі суд прысудзіў Аляксандра Казуліна да 5,5 год турэмнага зняволення.
Вызвалення палітвязня патрабавалі Еўрапейскі Звяз і ЗША. Адмова вызваліць Казуліна і іншых палітвязняў стала адной з прычын для ўвядзення супраць беларускіх улад эканамічных санкцый з боку Злучаных Штатаў.