BE RU EN

Прызнанне незалежнасці Абхазіі і Асеціі паскорыла абвал расейскага фондавага рынка

  • 26.08.2008, 15:15

Расейскія фондавыя індэксы перажылі рэзкае падзенне адразу пасля таго, як прэзідэнт Расеі Дзмітрый Мядведзеў абвясціў аб прызнанні незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі, якія цяпер уваходзяць у склад Грузіі.

Усяго за некалькі хвілін індэкс РГС страціў каля аднаго адсотка. Калі да 15:00, калі была зробленая аб'ява, фондавы паказчык апусціўся на пяць адсоткаў у параўнанні з папярэднім днём, то да 15:20 ягонае падзенне склала больш за шэсць адсоткаў. ММВБ да таго ж часу ўпаў амаль на пяць адсоткаў, перадае Lenta.ru.

Горш за іншыя на расейскім рынку выглядаюць акцыі "блакітных фішак", гэта значыць самыя ліквідныя каштоўныя паперы. Напрыклад, акцыі Ашчадбанка на РГС патаннелі ўжо больш чым на дзевяць адсоткаў, "Газпрам" і "Нарыльскі нікель" страцілі больш сямі з паловай адсоткаў, а "Лукойл" і "Раснафта" - больш за пяць адсоткаў.

Расейскія біржы перажываюць фондавы абвал ужо ў чацвёрты раз за апошні месяц. Спачатку прычынай падзення быў скандал вакол кампаніі "Мечэл", якую Ўладзімір Пуцін абвінаваціў у завышэнні коштаў на ўнутраным рынку. Потым РГС і ММВБ рэзка знізіліся з-за пачатку вайны ў Паўднёвай Асеціі, а затым - з-за падазрэнняў аб тым, што адносіны паміж Расеяй і Захадам сур'ёзна пагоршацца.

Апошнія навіны