BE RU EN

Арышты за распаўсюд улётак з заклікам да байкота «выбараў»

  • 26.08.2008, 17:16

У Берасці ўвечары 25 жніўня былі затрыманыя два актывіста апазіцыі, якія распаўсюджвалі ўлёткі аб байкоце «парламенцкіх выбараў».

Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк, інцыдэнт адбыўся на вуліцы Савецкай, недалёка ад кінатэатра"Беларусь", дзе сямёра маладых актывістаў апазіцыі раздавалі мінакам улёткі. На некаторых з удзельнікаў акцыі былі футболкі з надпісам "Байкот".

Па словах праваабаронцы, прыкладна ў 19.30, калі маладыя людзі раздалі ўсе ўлёткі і ўжо разыходзіліся, да двух з іх — Івана Стасюка і Яўгена Скрабца — падыйшлі супрацоўнікі міліцыі і прапанавалі праехаць у аддзяленне ўнутраных справаў

Напрацягу амаль гадзіны міліцыянты вялі перамовы з маладымі людзьмі, якія катэгарычна адмаўляліся ехаць у аддзяленне. Яўген Скрабец быў вызвалены пасля таго, як прад’явіў свой пашпарт. У Івана Стасюка не было пры сабе дакументаў і яго ў 20.30 даставілі ў Ленінскі РАУС. Актывіста адпусцілі ў 20.40 после высвятлення асобы.

"У Беларусі галасаванне не з’яўляецца абавязковым. Людзі могуць не ўдзельнічаць у «выбарах» і заклікаць да гэтага іншых, — пракаментаваў сітуацыю праваабаронца. — Наколькі мне вядома, гэта першая падобная акцыя, што адбылася ў Берасці".

Апошнія навіны