BE RU EN

Аб сустрэчы з Казуліным прэзідэнт Летувы распавядзе канцлеру Нямеччыны

  • 27.08.2008, 9:03

Палітык Аляксандар Казулін, які нядаўна вызваліўся з беларускай турмы, 25 жніўня сустрэўся з прэзідэнтам Летувы Валдасам Адамкусам.

Сустрэча не анансавалася. Прэс-сакратар прэзідэнта Летувы Рыта Грумадайтэ паведаміла, што сустрэча насіла працоўны характар, але ейнага зместу не каментавала:

"Гэта была працоўная сустрэча, ня ўсе працоўныя сустрэчы анансуюцца. Акрамя таго, гэта ж палітычны зняволены, важнай з’яўляецца асабістая бяспека".

У аўторак адміністрацыя прэзідэнта Летувы распаўсюдзіла паведамленне, што аб выніках сустрэчы будзе праінфармаванай канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, якая прыбывае з візітам у Летуву, зазначае "Наша нива".

Апошнія навіны