У Барысаве затрымалі дэмакратычнага кандыдата Сяргея Салаша
- 27.08.2008, 11:27
У дадзены момант актывіст дэмакратычнага руху, кандыдат у дэпутаты дае тлумачэньні ў міліцыі.
У інтэрв’ю “Радыё Свабода” Салаш паведаміў, што супраць яго спрабуюць распачаць крымінальную справу на падставе звароту ў міліцыю намесьніцы старшыні Барысаўскага гарвыканкаму і старшыні акруговай выбарчай камісіі.
Пакуль невядома, што стала падставай для звароту чыноўніц у міліцыю. Сяргей Салаша кажа, што яго вінавацяць у паклёпе.