BE RU EN

Менцюка дагэтуль не экстрадавалі ў Беларусь

  • 27.08.2008, 13:22

Генпракуратура РБ чакае хуткай экстрадыцыі з Расеі грамадзяніна Беларусі Рамана Менцюка, які схаваўся там і лічыцца вінаватым у буйным ДТЗ пад Менскам у сакавіку 2008 года.

"Калі ён (Мянцюк) не будзе абскарджваць рашэнне аб ягонай экстрадыцыі з Расеі, хуткім часам ён будзе дастаўлены ў Беларусь", - заявіў журналістам у сераду Генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч.

Пры гэтым ён нагадаў, што Генпракуратура Расеі прыняла рашэнне аб выдачы Менцюка Беларусі, паведамляе "Інтэрфакс".

Раней паведамлялася, што 2 сакавіка 2008 года на трасе "Менск - Мікашэвічы" супрацоўнікі міліцыі выставілі "жывы шчыт" з аўтамабіляў грамадзян, у якіх знаходзіліся людзі, каб спыніць п'янага Менцюка, які ехаў на аўтамабілі Volkswagen Golf з хуткасцю больш за 160 км у гадзіну. Пры гэтым кіроўцы і пасажыры заставаліся ў машынах, ні аб чым не падазраючы.

Як потым казалі супрацоўнікі ДАІ, яны спадзяваліся, што парушальнік спыніцца. Аднак Менцюка "жывы шчыт" не збянтэжыў, і ён заехаў у яго, не спыняючыся. У выніку 6 чалавек, уключаючы і жонку Менцюка Вольгу, атрымалі розныя траўмы.

У адносінах Менцюка ўзбуджаная крымінальная справа за кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане. Двое супрацоўнікаў ДАІ, якія выставілі "жывы шчыт", звольненыя са службы і прысуджаныя да двух год пазбаўлення волі ўмоўна. А Мянцюк быў адпушчаны судом пад падпіску аб невыяздзе і ў красавіку схаваўся.

Пазней было ўсталявана, што Мянтюк знаходзіцца ў Расеі. Ён быў затрыманы 8 ліпеня ў Маскве разам са сваёй жонкай у выніку сумесных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў беларускіх і расейскіх супрацоўнікаў міліцыі.

Апошнія навіны