Сябры выбаркамаў пакрыўдзіліся, што іх назвалі «фальсіфікатірамі»
- 27.08.2008, 17:05
27 жніўня актывіст БНФ Сяргей Салаш, які падаў у Барысаўскі райвыканкам заяву аб рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў дэпутаты па Барысаўскай сельскай акрузе №63 шляхам збору подпісаў грамадзян, наведаў упраўленне ўнутраных спраў Барысаўскага райвыканкама.
Высвятлілася, што яму інкрымінуюць здзяйсненне адміністрацыйнага правапарушэння, якое трапляе пад артыкул 9.2 КААП РБ «Паклёп».
Як паведамляе кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары», намеснік старшыні Барысаўскага райвыканкама Валянціна Шутко і бібліятэкар сярэдняй школы №11 Таццяна Стасава, якая ў дадзены момант выконвае абавязкі сакратара акруговай выбарчай камісіі №62, абвінавацілі Сяргея Салаша ў тым, што ён 4 жніўня ў 15.30 у прыёмнай старшыні Барысаўскага савета дэпутатаў Васіля Баранніка - у дадзены момант старшыні акруговай выбарчай камісіі №62, - быццам бы распаўсюджваў загадзя ілжывыя выдумкі, ганьбавалыя грамадзянак Шутко і Стасаву.
Сутнасць гэтых выдумак, па версіі Шутко і Стасавай, кожная з якіх напісала заяву ў РУУС, зводзіцца да таго, што Салаш назваў іх абедзвюх "фальсіфікатарамі выбараў". Сведкавыя паказанні, якія пацвярджаюць іх версію, гатовыя даць галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Барысаўскага райвыканкама В.Малеін і спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Барысаўскага райвыканкама О.Данская.
Па словах Сяргея Салаша, у паказаны час ён сапраўды быў у будынку Барысаўскага райвыканкама для таго, каб заверыць подпісы грамадзян, сабраныя Аляксандрам Мілінкевічам у ягоную падтрымку, аднак нічога падобнага ў адрас грамадзянак Шутко і Стасавай не казаў. Сяргея Салаша суправаджалі кіраўнік ягонай ініцыятыўнай групы Алег Мацкевіч, лідэр аргкамітэта руху "За свабоду" Аляксандр Мілінкевіч і журналісты.
Сяргей Салаш мае намер запрасіць іх у якасці сведак на судовае паседжанне, якое павіннае адбыцца ў пачатку верасня.