BE RU EN

Анатоль Букас: «Лічу, што дэмакратычным актывістам трэба здымацца з «выбараў»

  • 28.08.2008, 12:30

Галоўнага рэактара незалежнай газеты «Барысаўскія навіны» Анатоля Букаса, які ішоў на «выбары» ад Еўрапейскага спісу, не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе №62.

Адмова ў рэгістрацыі рушыла ўслед нібы з-за таго, што рэдактар газеты паказаў у сваёй дэклярацыі «чысты» прыбытак разам з падаходным падаткам, а патрабавалася паказаць агульны прыбытак. Букас не разумее, чым кіраваліся чальцы выбаркаму, паколькі на мінулых «парламенцкіх выбарах» у 2004 годзе патрабаванні былі адваротнымі.

Пры гэтым рэдактар «Барысаўскіх навінаў» зазначыў, што ў ЦВК паступіла скарга на дзейснага «дэпутата» Віктара Гумінскага, які ішоў на «выбары» у адной з ім акрузе, паколькі чальцы ягонай ініцыятыўнай групы збіралі подпісы ў працоўны час на прадпрыемствах, гэта значыць, выкарысталі адміністрацыйны рэсурс. Аднак гэта не паслужыла падставай для здымання Гумінскага з «выбараў».

«Я не патрэбны ўладам у якасці «дэпутата». Я удзельнічаю ва ўсіх выбарчых кампаніях, але ўлады заўсёды знаходзяць падставу не даць мне стаць «дэпутатам». Я лічу, што дэмакратычным актывістам трэба здымацца з «выбараў», таму што «выбараў» у нас адназначна ня будзе. Большасць чальцоў участкавых камісіяў – працаўнікі аднаго працоўнага калектыву – кіраўнік і падпарадкаваныя», - сказаў у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 Анатоль Букас.

Апошнія навіны