BE RU EN

Лукашэнка падтрымаў Мядведзева маральна

  • 28.08.2008, 15:53

Аляксандр Лукашэнка 28 жніўня накіраваў пасланне прэзідэнту Расеі Дзмітрыю Мядведзеву, у якім у прыватнасці адзначана, што «у сітуацыі, якая склалася ў Расеі, не было іншага маральнага выбару, акрамя як падтрымаць зварот народаў Паўднёвай Асеціі і Абхазіі аб прызнанні іх права на самавызначэнне ў адпаведнасці з асновапалагаючымі міжнароднымі дакументамі».

Кіраўнік дзяржавы таксама выказаў меркаванне аб мэтазгоднасці вынясення дадзенага пытання на разгляд Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, правядзенне якога запланаванае на 5 верасня 2008 года, і прыняцці кансалідаванай пазіцыі дзяржаў-удзельнікаў.

Лукашэнка запэўніў, што Рэспубліка Беларусь застаецца надзейным і паслядоўным саюзнікам Расеі.

Апошнія навіны