BE RU EN

ЦВК ня мае намеру пускаць ва ўчасткавыя камісіі дэмакратаў

  • 30.08.2008, 10:48

Цэнтарвыбаркам Беларусі праігнараваў прапановы лідэраў апазыцыйных палітычных партыяў.

Як заявіла 29 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Менску старшыня Цэнтральнай камісіі Лідзія Ярмошына, Цэнтарвыбаркам ня мае намеру дафармоўваць участкавыя выбарчыя камісіі.

Нагадаем, прапанова дафармаваць участкавыя камісіі змешчаная ў звароце прэзідыўма палітрады Аб'яднаных дэмакратычных сілаў (АДС) да кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Ўладзіміра Макея. Прапанова зробленая ў звязі з мінімальным уключэннем ва ўчасткавыя камісіі прадстаўнікоў АДС: з больш за 1.300 прэтэндэнтаў уключана меней за 50.

Па словах Л.Ярмошынай, участкавыя камісіі "сфармаваныя амаль у поўным складзе ў адпаведнасці з праведзеным фінансаваннем". "Фінансаванне праводзілася з разліку 14 чалавек у камісіі ў Менску і 12 — у іншых гарадох і раёнах. На больш грошаў няма", — сказала старшыня Цэнтарвыбаркаму.

Л.Ярмошына падкрэсліла, што дафармоўванне ўчасткавых камісіяў таксама не прадугледжваецца выбарчым заканадаўствам.

Апошнія навіны