Памёр Аляксандр Салжаніцын
- 4.08.2008, 7:54
Расейскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі Аляксандр Салжаніцын памёр у ноч з 3 на 4 жніўня ў Маскве.
З паведамлення ІТАР-ТАСС са спасылкай на сына пісьменніка, прычынай смерці стала вострая сардэчная нястача.
Аляксандр Ісаевіч Салжаніцын нарадзіўся ў Кіславодску 11 снежня 1918 года. У 1941 годзе скончыў Растоўскі ўніверсітэт, дзе вывучаў матэматыку і фізіку. Тры гады ваяваў ў Чырвонай Арміі, даслужыўся да звання капітана. 9 лютага 1945 году быў зарыштаваны фронтавой контрвыведкай за крытычныя заўвагі аб Сталіне, выказанныя сябру ў лістах. Атрымаў прысуд у выглядзе 8 год пазбаўлення волі, адбываў тэрмін ў Новым Іерусаліме, Маскве, падмаскоўным Марфіна, а з 1950-га па 1953-ці – у лагеры ў Казахстане.
Пасля смерці Сталіна Салжаніцын быў рэабілітаваны. У 1956 годзе ён пасяліўся ў Разані і пачаў выкладаць ў школе матэматыку і фізіку, адначасова працуючы над сваімі кнігамі. У 1959 годзе ён напісаў апавяданне “ "Щ-854" аб жыцці зняволеннага з рускіх сялян, у 1960 годзе – апавяданні “Не стоит село без праведника" и "Правая кисть", "Крохотки", п’есу "Свет, который в тебе". Востра перажываў немагчымасць публікаваць свае творы.
У 1962 годзе быў апублікаваны яго расказ “Один день Ивана Денисовича” (перапрацованны ў значна мякчэйшы варыянт “Щ-854”). У 1966 годзе Салжаніцын звярнуўся з публічным лістом да IV-га з’езду савецкіх пісьменнікаў, у якім запатрабаваў зліквідаваць цэнзуру і рэабілітаваць многіх рэпрэсаваных пісьменнікаў. Пасля крытычных выступленняў на адрас савецкага кіраўніцтва яго практычна перасталі публікаваць. Яго раман “В кругу первом” (1968 год) і аповесць “Раковый корпус” (1968-69 годы) былі апублікаваны за мяжой. У 1970 годзе Салжаніцын быў ганараваны Нобелеўскай прэміяй па літаратуры “за маральную моц, з якой ён працягнуў традыцыю рускай літаратуры”.
Далейшыя публічныя выступленні пісьменніка ("Великопостное письмо Всероссийскому патриарху Пимену", "Мир и насилие", "Письмо вождям Советского Союза"), так жа як і публікацыя першага варыянту "Августа 14-го" (1971 год) і першага тому "Архипелага ГУЛАГ" (1973 год) прывялі да таго, што ў лютым 1974 года ён быў вымушаны пакінуць краіну.
У 1976 годзе Салжаніцын з сям’ёй пераехаў ў ЗША,дзе апублікаваў “ "Бодался теленок с дубом: очерки литературной жизни"” і аднавіў тры п’есы, складзеныя ім вусна ў лагерах.
У 1989 годзе ў часопісе “Новы свет” былі надрукаваныя раздзелы з “Архипелага ГУЛАГ”, а ў жніўні 1990 года Аляксандру Салжаніцыну было вернута савецкае грамадзянства. У верасні таго ж года тыражом у 27 млн асобнікаў у СССР быў апублікаваны яго маніфест. “ Как нам обустроить Россию”. У траўні 1994 года пісьменнік вярнуўся у Расію, дзе пазней апублікаваў яшчэ шэраг працаў. У 2001 годзе ў свет выйшла першая частка гістарычнага даследавання “Двести лет вместе”. У 2007 годзе Аляксандр Салжаніцын быў ганараваны Дзяржаўнай прэміяй.