BE RU EN

Беларусы аб'яўляюць байкот выбарчаму фарсу (Фота)

  • 5.08.2008, 16:24

Па ўсёй Беларусі напярэдадні так званых «парламенцкіх выбараў» праходзяць акцыі пад лозунгам «Байкот!».

Чарговая акцыя, заклікаючая да байкоту «выбараў», адбылася ў Віцебску. Актывісты моладзевых арганізацый правялі яе ў розных месцах у цэнтры горада. Маладыя людзі нанеслі словы «Байкот» на найбольш людных плошчах Віцебску. Таксама ў Віцебску працягваюцца масава з'яўляцца налепкі «Байкот».

Восенню 2008 года ў Беларусі павінныя адбыцца парламенцкія «выбары». У сувязі з узмацненнем у краіне палітычных рэпрэсій, нежаданнем улад ісці на лібералізацыю выбарчага заканадаўства, а таксама з тым, што з 1996 года ўсе выбары і рэферэндумы ў Беларусі былі прызнаныя міжнароднымі арганізацыямі несвабоднымі і недэмакратычнымі, шматлікія беларусы маюць намер байкатаваць выбары ў так званы «парламент».

Апошнія навіны