BE RU EN

Гісторыя Вікі Мароз паўтараецца: Сям'і з Амерыкі не даюць удачарыць беларускую сірату

  • 6.08.2008, 17:03

У Беларусь з ЗША не вярнулася дзяўчына-сірата. Улады Беларусі зладзілі на гэтай падставе гістэрыку. Часоваму Паверанаму ў справах ЗША у Беларусі Джонатану Муру ўручаная нота пратэсту.

Беларускі і амерыканскі бакі прадпрымаюць высілкі па вяртанні ў Беларусь непаўнагадовай грамадзянкі рэспублікі, якая праходзіла аздараўленне ў ЗША, паведаміла агенцтву "Інтэрфакс-Захад" намеснік начальніка упраўлення інфармацыі міністэрства замежных спраў Беларусі Марыя Ваньшына.

"Прадстаўнікі Дзярждэпартамента ЗША, амбасады ЗША у Менску, міністэрства замежных спраў Беларусі прадпрымаюць высілкі па вяртанні на радзіму непаўнагадовай грамадзянкі Беларусі, якая знаходзілася на адпачынку ў ЗША", - паведаміла М.Ваньшына.

Па яе словах, у Вашынгтоне ў Дзярждэпартаменце адбылася сустрэча Часовага Паверанага ў справах Беларусі ў ЗША Алега Краўчанкі, на якім амерыканскаму боку была ўручаная адпаведная нота, і заяўленае патрабаванне забяспечыць неадкладны вылет групы беларускіх дзяцей на радзіму ў поўным складзе. "Дзярждэпартамент ЗША таксама заявіў, што лічыць неправамернымі дзеянні сям'і з Сан-Францыска, якая ўтрымлівае беларускай дзяўчынку", - адзначыла прадстаўнік беларускага МЗС.

М.Ваньшына паведаміла, што 5 жніўня група беларускіх дзяцей у складзе 25 чалавек, якая знаходзілася на аздараўленні ў ЗША, планавала выляцець у Менск з Сан-Францыска. Да прызначанага часу ў аэрапорт не прыбыла адна непаўнагадовая грамадзянка Беларусі. У гэтай сувязі вылет групы беларускіх дзяцей быў адкладзены. Прадстаўнікі амерыканскай арганізацыі, якая прымае беларускіх дзяцей, звярнуліся ў паліцыю, паведаміла М.Ваньшына.

У МЗС Беларусі быў выкліканы Часовы Павераны ў справах ЗША у Беларусі Джонатан Мур, паведаміла М.Ваньшына.

"Амерыканскаму дыпламату было перададзенае патрабаванне беларускага боку распачаць усе неабходныя меры для забеспячэння безумоўнага вяртання беларускай грамадзянкі на радзіму", - паведаміла прадстаўнік беларускага МЗС.

Як паведамілі агенцтву ў дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці ўпраўлення справамі прэзідэнта Беларусі, дзяўчынка з'яўляецца жыхаркай Барысава Менскай вобласці, яна нарадзілася ў 1991 годзе, жыве ў апякунскай сям'і з бабуляй. "Гэта першы выпадак за апошнія гады, калі з ЗША у Беларусь не вярнулася дзіця, адпраўленае ў складзе групы на аздараўленне", - адзначылі ў дэпартаменце.

Нагадаем, што некалькі гадоў таму падобная сітуацыя адбылася з беларускай сіратой Вікай Мароз. Выхаванка Вілейскага інтэрната Віка Мароз не раз прыязджала на вакацыі да сям'і з Італіі. Сямейная пара вырашыла не аддаваць сірату назад у інтэрнат і дваццаць дзён хавала 10-гадовую дзяўчынку ў Альпах. Муж і жонка з Кагалетта сцвярджалі, што дзяўчынка стала ахвярай фізічнага і сэксуальнага гвалту на радзіме. У выніку, дзяўчынку, якая жадала застацца са сваімі новымі бацькамі ў Італіі, вярнулі ў Беларусь. Цяпер яна жыве ў прыёмнай сям'і.

Апошнія навіны