«Апазыцыянер» Нісьцюк хваліць Лукашэнку і захапляецца беларускай «дэмакратыяй»
- 12.09.2008, 11:40
Беларускія ўлады даволі ляяльна ставяцца да ўсіх кандыдатаў, у тым ліку і ад апазыцыі, заявіў адзін зь лідэраў сацыял-дэмакратаў Уладзімір Нісьцюк на круглым стале ў часопісе «Беларуская думка».
Аб гэтым паведаміла афіцыйнае агенцтва БелТА.
Ён станоўча ацаніў перадвыбарную атмасфэру ў Беларусі. Раней, на думку Нісьцюка, выбары адбываліся пад жорсткім кантролем улады, а цяпер сытуацыя зьмянілася. «Тут дарэчна ўзгадаць і нараду, праведзеную Аляксандрам Лукашэнкам у пачатку выбарчай кампаніі. Прэзыдэнт паставіў ясную задачу – забясьпечыць адкрытыя і празрыстыя выбары», – падкрэсьліў Нісьцюк.
Многія эўрапейскія палітыкі выказваюць шкадаваньне, што ў свой час Эўропа скарасьпела выступіла з ультыматумам «12 умоваў», якія немагчыма выканаць, – цьвердзіць Нісьцюк.